Сёння “Чарнобыльскі шлях–2014”

Сёння, у дзень гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС, у Мінску пройдуць дазволеныя гарадскімі ўладамі дэманстрацыя і мітынг «Чарнобыльскі шлях».



charnobyl_1.jpg

Збор удзельнікаў пачнецца ў 16-й каля кінатэатру «Кастрычнік». Шэсце пройдзе па вуліцы Сурганава да парку Дружбы народаў. Затым з 17.30 да 18.30 адбудзецца мітынг. Сёлета тэмамі акцыі стануць небяспека паўтарэння атамнай аварыі ў Беларусі, ўстойлівая і бяспечная энергетыка,будаўніцтва Беларускай АЭС.

Сярод заяўнікоў "Чарнобыльскага шляху-2014" — старшыня Партыі БНФ  Аляксей Янукевіч, лідар аргкамітэта па стварэнні грамадскага аб'яднання "Маладыя хрысціянскія дэмакраты" Марына Хоміч.

Прэвентыўна, перад “Чарнобыльскім шляхам былі затрыманыя:

1. Максім Вінярскі — затрыманы 22 красавіка і асуджаны на 12 сутак — трымае сухую галадоўку, на момант суду быў з ангінай.

2. Ілля Дабратвор — таксама затрыманы 22 красавіка і асуджаны на 10 сутак

3. Аляксандр Сцепаненка — 22 красавіка — 5 сутак

4. Уладзь Сяргееў — 22 красавіка — 5 сутак

5. Зміцер Дашкевіч — затрыманы 24 красавіка — 25 сутак

6. Аляксандр Францкевіч — затрыманы 25 красавіка, чакаецца суд у панядзелак.

Праваабаронцы таксама паведамляюць, што 22 красавіка былі затрыманыя 2 актывісты з футбольных фанатаў: Мірашнічэнка Анатоль і Запасаў Уладзіслаў, асуджаныя да 10 сутак кожны, хутчэй за ўсё, таксама прэвентыўна перад ЧС.


Назіральнікі з РОО "Беларускі Хельсінскі камітэт" і ПЦ "Вясна"  будуць праводзіць маніторынг масавага мерапрыемства, па выніках якога з'явіцца справаздача па назіранні за дэманстрацый  і мітынгам.


spring96.org