Грамадскім актывістам перашкаджаюць трапіць на “Чарнобыльскі шлях” (фота)
Праваабаронца і грамадскі актывіст Сяржук Русецкі з Бярозы атрымаў позву ў міліцыю. Ён выкліканы ў якасці сведкі на 13 гадзін да старшага інспектара аддзела аховы грамадскага парадку Сяргея Галёнкі.
![img_7065.jpg img_7065.jpg](/img/v1/news/full/img_7065.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Па якой справе — у позве не пазначана, кажа Сяржук Русецкі:
— Не так проста, відаць, выклікаюць, а каб не змаглі патрапіць на “Чарнобыльскі шлях” у Менск. У нас у 13.30 якраз ідзе хуткі цягнік на Менск. Спачатку можна было падумаць, што калі мы ў свой час ладзілі “Свечку памяці” на гарадской плошчы, вырашылі нас папярэдзіць, каб нічога не рабілі ў Бярозе. А пасля зразумеў, гэта зроблена, каб мы не здолелі трапіць у Менск.
Такую ж позву ў 22 гадзіны вечара атрымала праваабаронца і незалежная журналісткаТамара Шчапёткіна. Прынёс яе маёр Дзмітрый Мастыка. Час выкліку — на 13 гадзін, таксама ў якасці сведкі і таксама да Галёнкі. Па якой справе — у позве не пазначана, і маёр таксама не ведаў.
![http://www.racyja.com/images/upload/2014-17/img_7065.jpg img_7065.jpg](http://www.racyja.com/images/upload/2014-17/img_7065.jpg)
![http://www.racyja.com/images/upload/2014-17/img_7068.jpg img_7068.jpg](http://www.racyja.com/images/upload/2014-17/img_7068.jpg)
![http://www.racyja.com/images/upload/2014-17/img_7069.jpg img_7069.jpg](http://www.racyja.com/images/upload/2014-17/img_7069.jpg)