Чэргі на беларуска-літоўскай мяжы растуць
Нягледзячы на завяршэнне 10 ліпеня "італьянскага" страйку літоўскіх памежнікаў чэргі на мяжы Беларусі і Літвы працягваюць расці. Так, па стане на 11:00 12 ліпеня чэргі выраслі на 155 аўтамабіляў у параўнанні з сітуацыяй на 11:00 11 ліпеня.
Так, на выездзе з Беларусі ў пункце пропуску "Катлоўка" зафіксавана 220 грузавых і 10 легкавых аўто, "Каменны лог" — 420 і 50 адпаведна, "Беняконі" — 270 і 10, "Прывалка" — 150 грузавых.
Уезду з Літвы ў Беларусь чакаюць па 10 грузавікоў у пунктах пропуску "Катлоўка" і "Каменны Лог", сведчаць звесткі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Чэргі з грузавых аўтамабіляў зафіксаваныя таксама на беларуска-латвійскай мяжы: 290 у "Грыгораўшчыне" і 250 ва "Урбанах". 20 легкавых аўто стаяць у чарзе ў пункце
пропуску "Брэст-Цярэспаль" на мяжы з Польшчай і, 20 — "Камарын" на мяжы з Украінай.
Разам з тым, як заявіў прэс-сакратар ДПК Аляксандр Цішчанка, сітуацыя на мяжы наладжваецца, а чэргі з'яўляюцца "рабочымі, а не страйкавымі", паколькі ў перыяд страйку
"грузавікі стаялі, а цяпер рухаюцца", перадае БелаПАН.
Да таго ж, адзначыў Аляксандр Цішчанка, да мяжы пад'ехалі тыя, хто, пачуўшы папярэджанне пра страйк, вырашыў перасячы мяжу пазней.
Як паведамляў Тэлеграф, па стане на 11:00 11 ліпеня, у пункце пропуску "Катлоўка" стаяла 180 грузавых і 10 легкавых аўто, "Каменны лог" — 300 і 60
адпаведна, "Беняконі" — 300 і 70, "Прывалка" — 100 грузавых. Уезду з Літвы ў Беларусь чакаюць толькі 20 грузавікоў у пункце пропуску
"Катлоўка".