Ці лаяўся матам Дзяніс Садоўскі на Дзень Волі? (відэа)

Дзяніс Садоўскі будзе абскарджваць у Вярхоўным судзе прысуд за Дзень Волі. Тады яго прызналі вінаватым у нецэнзурнай лаянцы і непадпарадкаванні міліцыянтам ды аштрафавалі на 80 базавых велічынь. Да суду ён двое сутак правёў у ізалятары на Акрэсціна.

1496143444_bs1503pratest_18.jpg


Адказны сакратар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Дзяніс Садоўскі рыхтуецца абскарджваць у Вярхоўным судзе вынесены яму 27 сакавіка судом Цэнтральнага раёну Менска прысуд за Дзень Волі, які прызнаў яго вінаватым у нецэнзурнай лаянцы і непадпарадкаванні міліцыянтам і аштрафаваў на 80 базавых велічынь. Да суду ён двое сутак правёў у ізалятары на Акрэсціна.

«Знайшоў-такі я відэа маіх апошніх 5 хвілін да затрымання і самаго затрымання. Нагадаю, згодна сведкам-міліцыянтам і пастанове суда, я сварыўся матам і аказаў супраціў міліцыі пры затрыманні. Міліцыянты быццам бы былі ў форме», — адзначыў Дзяніс Садоўскі.

Зараз гэта відэа будзе дадзена да матэрыялаў адміністратыўнай справы.


Паводле bchd.info