Суд за бел-чырвона-белы сцяг: «пікет у інтэрнэце» не пракаціў
Суд Ленінскага раёна Гродна 30 мая вынес пастанову па справе Сяргея і Вольгі Верамеенкаў, якіх звінавацілі ў правядзенні пікетавання, якое выявілася ў дэманстрацыі бела-чырвона-белага сцяга ў сацыяльных сетках.

Сяргей Верамеенка ў судзе. Фота Уладзіміра Хільмановіча.
Адміністратыўную справу па арт
23.34 КаАП разглядаў суддзя Руслан Гурын.
Сябра партыі БХД Сяргей Верамеенка, не ўтойвае, што размясціў здымкі з бела-чырвонымі сцягамі і надпісамі: «У Гародні такія самыя, як Васіль», «Такі самы, як Васіль!!!» ў «Фэйсбуку» на знак салідарнасці з Васілём Паляковым, які адбываў у Гомелі 15 сутак арышту за бела-чырвона-белы сцяг.

Сяргей і Вольга Верамеенка
На папярэднім пасяджэнні 25 мая супрацоўнік міліцыі, які выступаў у судзе ў якасці сведкі, заявіў, што пікет быў праведзены ў інтэрнэце. Тады ж Сяргей Верамеенка заявіў хадайніцтва, каб суд дапытаў яшчэ аднаго сведку — участковага Уладзiмiра Казлоўскага, які складаў пратакол правапарушэння. Аднак сёння сведка так і не з’явіўся на разгляд адміністрацыйнай справы. Сяргей Верамеенка настойваў, каб сведка выступіў, аднак суддзя адхiлiў гэтае хадатайства, паведаміўшы, што суд абыдзецца і без сведкі.
Пасля перапынку суддзя Руслан Гурын абвясціў пастанову: спыніць адміністратыўную справу за адсутнасцю складу правапарушэння.