«Ці памятаеце Віктара Ганчара?» (апытанка ў Мінску)
«Белсат» запытаўся з менчукоў, ці памятаюць яны пра апазіцыйнага палітыка, які знік 16 гадоў таму.
«Думаю, міне яшчэ 5 гадоў, і дакладна яно не будуць шукаць», — заявіў мужчына, які спадзяецца, што перамога ў выбарах Таццяны Караткевіч дапаможа даведацца праўду.
Апазіцыйны палітыкі Віктар Ганчар і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі зніклі пры нявысветленых акалічнасцях 16 гадоў таму ў Менску.
Віктар Ганчар першапачаткова быў у камандзе Аляксандра Лукашэнкі і дапамог яму прыйсці да ўлады, а пасля сышоў у апазіцыю.