Цяпер барыста — гэта афіцыйная прафесія

У Беларусі ўвялі чатыры новыя прафесіі: наладчык апаратнага праграмнага забеспячэння, мантажнік фасадных сістэм, лазеншчык і барыста

kava1_logo.jpg

Цяпер барыста — гэта афіцыйная прафесія, піша onliner.by.

Так што цяпер афіцыйна можна ўладкавацца на такія пасады.

У Беларусі назвы ўсіх прафесій вызначаюцца кваліфікацыйнымі даведнікамі, якія забяспечваюць адзіныя падыходы. Іншымі словамі, пакуль назва прафесіі не з'явіцца ў такім даведніку, яе фармальна не існуе, яе не могуць запісаць яе ў працоўнай кніжцы і з такім спецыялістам не заключаць дамову на гэту прафесію.

"Пасля зацвярджэння прафстандартаў прафесія можа быць унесеная ў штатны расклад арганізацыі і ажыццяўляецца прыём на працу", — адзначыў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка.