Cправу забітага Генадзя Шутава разгледзіць Вярхоўны суд
Абласны суд прызнаў нябожчыка вінаватым у супраціве ўзброеным вайскоўцам.

Cправу забітага Генадзя Шутава разгледзіць Вярхоўны суд.
Гэта адбудзецца 14 траўня а 10.30, паведаміла Настасся Баранчук — дачка Генадзя Шутава.
Сям’я забітага паспрабуе абскардзіць вырак Брэсцкага суда, агучаны яшчэ 25 лютага.
Абласны суд прызнаў нябожчыка вінаватым у супраціве ўзброеным вайскоўцам.