Чыноўнікі збілі дзяўчыну, якая зняла, як яны кралі капусту
Дзяўчына трапіла ў лякарню з пераломам рукі ў двух месцах, страсеннем мозгу ды іншымі пашкоджаннямі.
![smaliavi4y.jpg smaliavi4y.jpg](/img/v1/news/full/smaliavi4y.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На фота nn.by — тыя самыя мужчыны
Пра здарэнне піша «Наша Ніва» са спасылкай на праваабаронцу Таццяну Равяку. Па яе словах, у Смалявічах маладая дзяўчына
(спецыяліст) спрабавала спыніць крадзеж, сфатаграфавала злодзеяў. У адказ чатыры мужчыны пачалі збіваць дзяўчыну і нават пагражалі забіць.
Калі дзяўчына трапіла ў лякарню, медыкі выклікалі міліцыю. «Прыехала прадстаўніца Следчага камітэта, распытала, паглядзела ацалелыя здымкі, на якіх пазнала каго трэба, і параіла замяць
справу. І цяпер пабітая, зняважаная, запалоханая дзяўчына баіцца нават агучыць гэта. А злачынцы — прыкрытыя, нічога не баяцца», — піша Равяка.
Журналісты высветлілі, што дзяўчына дагэтуль знаходзіцца ў лякарні. Але размаўляць з журналістамі яна не захацела.
Версія другога боку, на жаль, невядомая.