Чырвінскі: не будзь глорам — любі сваё больш, такая мая нацыянальная ідэя

Ці будзе беларуская армія бараніць Беларусь у выпадку ўзнікнення ваеннай пагрозы? 24 снежня ў эфіры «Еўрарадыё» на гэта і іншыя пытанні адказваў былы старшы выкладчык кафедры тактыкі Вайсковай акадэміі падпалкоўнік запасу Віталь Чырвінскі.

Віталь Чырвінск


Ці будзе беларуская армія бараніць Беларусь у выпадку ўзнікнення ваеннай пагрозы? Асабліва калі пагроза гэтая будзе ісці з боку ўсходняга суседа? Пытанні гэтыя складаныя і балючыя, кажа падпалкоўнік запасу Віталь Чырвінскі. Але сёння лепш не на гэтым зацыклівацца і не шукаць вінаватых, а рабіць усё магчымае для таго, каб наша армія была сапраўды беларускай.

Пра тое, якое месца ў падрыхтоўцы беларускіх вайскоўцаў павінна займаць веданне ваеннай гісторыі свайго народа, навошта нам мяняць форму і якой яна можа быць і пад якім сцягам мусіць стаяць беларуская армія на абароне Беларусі, — у праграме “Ідэя Х” з Віталём Чырвінскім.

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй нацыянальнай ідэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?





Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: