Да прыдпрымальніка, які адседзеў «суткі» за майку з гербам Рэчыцы, прыйшлі з ператрусам
Тут таксама «Акт тэрарызму».
Да Дзяніса Шылянка — прыдпрымальніка, які ў маі адседзеў «суткі» за майку з афіцыйным гербам Рэчыцы, — завіталі сілавікі з ператрусам. «Палеская Вясна» паведамляе, што перад ператрусам яму паказалі адпаведную пастанову паводле крымінальнага артыкула 289 («Акт тэрарызму»).
Іншых падрабязнасцей пакуль няма.