Да журналіста прыйшоў участковы
Бялыніцкі райвыканкам вінаваціць выдаўца незалежнай грамадска-палітычнай газеты “Паходня і пазаштатнага аўтара “Новага часу Барыса Вырвіча ў
распаўсюдзе непраўдзівай інфармацыі пра эканамічную сітуацыю ў раёне.
Раніцай 19 студзеня да журналіста наведаўся ўчастковы інспектар міліцыі і ўзяў у яго пісьмовае тлумачэнне.

“Прыйшоў старэйшы лейтэнант Аляксандр Русецкі. Ён паведаміў, што ў раённы аддзел міліцыі прыйшла скарга з райвыканкаму наконт лістападаўскага артыкула ў “Паходні
“У раёне праблемы з выплатай заработнай платы, — патлумачыў Барыс. — Паводле скаргі, інфармацыя ў артыкуле не адпавядае рэчаіснасці, бо заробкі выплачваюцца
своечасова. Міліцыянт высвятляў, адкуль я браў факты для сваёй публікацыі. Я адказаў, што збіраў іх па ўсім раёне. Назваў канкрэтныя сельгаспрадпрыемствы і арганізацыі, дзе з заробкамі былі праблемы.
Атрымаўшы адказы на свае пытанні, ён сышоў.
Журналіст лічыць, што райвыканкаму далі загад ідэолагі з аблвыканкаму, каб ліквідаваць незалежнае выданне, бо яго публікацыі атрымліваюць шырокі водгук як раёне, так і па-за ягонымі межамі.
Газета “Паходня выдаецца з 1993 года. Распаўсюджваецца па Бялыніцкім раёне. Яе наклад 299 асобнікаў. Распаўсюдам акрамя журналістаў займаюцца і мясцовыя прадпрымальнікі.