Дабрачынны распродаж кніг і дыскаў у падтрымку Дашы Ліс

Пакуль сабрана толькі 16% сродкаў!

wazok170527_q9w2h.jpg


Кніга ў абмен на ахвяраванне!
1 чэрвеня з 18:00 да 21:00 на сядзібе Беларускага ПЭН-цэнтра (вул. Залатая Горка, 2 — 101) адбудзецца кніжны кірмашык у падтрымку Дар'і Ліс — пісьменніцы і журналісткі з генетычнай хваробай СМА, якая вось ужо другі месяц збірае грошы на электравазок з вертыкалізатарам, піша nn.by. У нас будзе кава, гарбата, пачастункі, дзіцячы куток.
На кірмашыку выступяць беларускія пісьменнікі і музыкі і абмяняюць свае кнігі і дыскі на ахвяраванні для Дашы Ліс.
У прэзентацыі возьмуць удзел: пісьменнікі Людміла Рублеўская, Уладзімір Арлоў, Альгерд Бахарэвіч, Юля Цімафеева, перакладчыкі Ганна Янкута, Ігар Крэбс, гурт TonqiХod (акустыка), Кася Камоцкая, Аляксей Жбанаў і іншыя (спіс будзе дапаўняцца).
Сябры-літаратары і музыкі! Вы таксама можаце далучыцца да нашага фестываліку. Гэта можна зрабіць двума спосабамі: падарыць нам свае кнігі ці дыскі або прынесці іх з сабой і выступіць з вершамі і песнямі.
Перадаць кнігі і дыскі можна Ігару Крэбсу: igorkrebs@gmail.com, +375296554368
Запісацца для выступу на фестывалі можна ў мадэратаркі вечарыны Марыі Мартысевіч: +375296404679, maryjka.m@gmail.com
Усе ахвяраванні, атрыманыя на вечарыне, будуць далучаныя да сродкаў, якія мы збіраем праз платформу talaka.by, а таксама праз дабрачынныя рахункі.
Прачытаць пра кампанію па зборы сродкаўможна тут.