Даём рады-2016: Гурт года — "Крамбамбуля"

27 лютага ў клубе Re:Public адбылося ўручэнне музычнай прэміі Еўрарадыё "Даём рады-2016".



dsc_6734.jpg

"Дэбютам" рэдакцыя радыёстанцыі назвала гурт Teleport: музыкі таксама атрымалі 20 гадзінаў запісу на студыі Osmos. Лепшым фэстам мінулага года стаў фестываль "Басовішча", праектам — металічны "36/13". Узнагароду за лепшае відэа атрымаў гурт Nuteki, сінглам 2015 года назвалі "Голыя танцы" "Мутнагавока". Альбомам года сталі "Лекавыя травы" Re1ikt. "Сольны выканаўца -2015" — Mustelide, "Гурт" — "Крамбамбуля".
Апроч таго відэа "Ag" "Серебряной свадьбы" і "Отравленные мозги" "Дай Дарогу!" атрымалі ратацыю ад украінскага тэлеканала A-One, дыпломамі ў жартаўлівых намінацыях былі адзначаны гурт IQ48 і іх бубнач Tony Fadd і гурт Akute.
У вялікім канцэрце "Даём рады" узялі ўдзел гурты Drymon, :B:N:, Dzieciuki, "Дай Дарогу!" і Neuro Dubel.