Дэпутаты прапанавалі зрабіць размеркаванне абавязковым для «платнікаў». Але Карпенка не ведае, як спаганяць грошы

Для выпускнікоў ВНУ, якія вучыліся на платнай аснове, прапануюць зрабіць абавязковае размеркаванне і адпрацоўку. Прапанова прагучала на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі 19 траўня.

15820275502de26f7fa99408185c2f955034121c25.jpg


Намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка заявіў, што размеркаванне — гэта ўзнагарода для тых, хто вучыўся на бюджэтнай аснове, перадае «Еўрарадыё».

А міністр адукацыі Ігар Карпенка паведаміў, што для «платнікаў» ёсць магчымасць атрымліваць статус маладога спецыяліста, калі яны звернуцца ў камісію па размеркаванні. Паводле яго слоў, у год такіх набіраецца каля тысячы чалавек.

«Але калі рабіць абавязковым размеркаванне для гэтай катэгорыі, незразумелы механізм кампенсацыі сродкаў, калі чалавек не паедзе на месца адпрацоўкі», — заявіў ён.

Сёння з бюджэтнікаў, якія не з’явіліся па месцы размеркавання, спаганяюць грошы за ўвесь перыяд навучання. Пры тым, што адукацыя лічыцца бясплатнай.