Дэсантнікі 31-й АДШБр з Ульянаўска штурмавалі Крымскі парламент у форме “Беркута”

Каманда InformNapalm падрыхтавала чарговае раследаванне, якое паказвае, як з дапамогай маскараду з перапрананнямі расійскія дэсантнікі стваралі бачнасць унутранага канфлікту ў Крыму.



desantnyky.jpg

Нядоўга пратрымалася хлусня расейскіх уладаў пра самаабарону Крыма — праз некалькі месяцаў пасьля анэксіі расейцы афіцыйна прызналі, што не было аніякай самаабароны і народнага апалчэння — наўпрост расійская армія без апазнавальных знакаў захоплівала ўкраінскі Крым.

Чым далей ад гэтых падзеяў, тым больш ўсплывае дэталяў ўсёй гэтай крымскай авантуры. Памятаеце, як Гіркін-Стралкоў казаў пра галасаванне ў Крыму: “Дэпутатаў збіралі апалчэнцы, каб загнаць іх у залю, каб яны прынялі [рашэнне]. Я быў адным з камандзіраў гэтых апалчэнцаў і ўсё бачыў знутры ўласнымі вачыма…”

Апроч пераапранутых “зялёных чалавечкаў”, стала выкарыстоўвалася тэма мясцовай самаабароны, у якую нібы стройнымі шэрагамі ўступалі былыя ўкраінскія сілавікі.

Аднак стройныя шэрагі сілавікоў-здраднікаў, як выявілася, апынуліся пераапранутымі расейскімі вайскоўцамі. Памятаеце вядомага расейскага дэсантніка Мікалая Казлова, які страціў ногі на Данбасе?

Kozlov1.jpg

Мікалай Казлоў з бацькам. На грудзях у Мікалая — медаль “За вяртаньне Крыма”

Як паведамляла “Новая Газета”, паводле дадзеных вайсковага камісарыята Азёрска, 21-гадовы Мікалай Казлоў, аўтамеханік паводле спецыяльнасьці, да чэрвеня 2013 году праходзіў тэрміновую вайсковую службу ў вайсковай частцы 73612 31-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады (АДШБр), з 1 жніўня 2013 году служыў там жа паводле кантракту.

Kozlov2.jpg

Мікалай (леваруч) у форме ўкраінскай міліцыі. Фота з “УКантакце” ягонага бацькі. Травень 2014 году

Першым баявым заданнем Мікалая Казлова стаўся Крым. Спачатку Мікалай “ахоўваў новы ўрад у форме маладых, неапазнаных і “ветлівых людзей”, а пасля ў беркутаўскай форме”. Зараз фатаздымак Мікалая ва ўкраінскай міліцэйскай форме вельмі распаўсюджаны ў інтэрнэце. Шмат хто выказаў здагадку, што расейскія дэсантнікі пад выглядам “Бэркута” удзельнічалі і ў разгоне Майдана ў лютым. Дзядзька расейскага дэсантніка Сяргей Казлоў упэўнены, што фота было зробленае ў калідоры Вярхоўнай Рады, якую Мікалай, верагодна, пад выглядам “беркутаўца” і ахоўваў.

З медалём “За вяртанне Крыма” Коля вярнуўся ва Ульянаўск. Ажаніўся. І ў жніўні апынуўся ва Украіне, дзе неўзабаве згубіў ногі і вярнуўся дадому інвалідам.

Раненне Мікалая выклікала зусім розную рэакцыю чальцоў ягонай сям’і. Дзядзька дэсантніка Сяргей Казлоў, IT-адмысловец з Масквы, напісаў пра раненне пляменніка на сваёй старонцы ў Facebook: “Ён цяпер бязногі інвалід да канца жыцця. Крым наш цяпер…”, але бацька — Усевалад Казлоў ацаніў дзеянні сына, як подзвіг жаўнера.

“Моладзь дурная, усюды фота выкладвае: з Украіны, з Крыма…”, — кажа Сяргей Казлоў.

Yvanov-2.jpg

Yvanov3.jpg

Насамрэч, калі здзейсніць выведку профіляў расейскіх дэсантнікаў 31-й АДШБр з Ульянаўска, то адразу можна знайсці расейскіх вайскоўцаў, якія пераапраналіся ва ўкраінскі “Беркут”. Вось расейскі дэсантнік Аляксей Ісаеў (https://vk.com/id206011833, архіў: https://archive.is/Cy1Pe) у форме ўкраінскага “Беркута”:

Yvanov1.jpg

Фота “УКантакце” Аляксея Іванова

komment-Yvanov.jpg

Архіў з камэнтарамі пад фота: https://archive.is/DP98y

Прыгледзімся да дэталяў. Зялёная дывановая дарожка з залацістым аздабленнем здаецца досыць знаёмай. Яна неаднаразова трапляла ў кадр навінаў пра захоп Крымскага парламента і Рады Міністраў, у афіцыйных навінах пра прызначэнні і г.д.

parlament-Krym.jpg

На фота супадае паркет, дывановая дарожка і рэльеф столі. Гэта ускосныя прыкметы, якія дапаўняюць ўжо прадстаўленыя фатафакты.

Такім чынам, маскарад расейскіх дэсантнікаў з ульянаўскай 31-й брыгады ў Крыму, якія пераапранутыя ў форму ўкраінскага “Беркута” — гэта толькі частка сцэнару навязвання ідэі “грамадзянскай вайны”, якая ў сваю чаргу была арганізаваная Расейскай Фэдэрацыяй. Працяг гэтага сцэнару зараз мы назіраем на Данбасе.

Матар’ял падрыхтаваў Anton Pavlushko адмыслова для ІnformNapalm.

Пераклад Дзяніса Івашына.