Для сям'і знойдзенага мёртвым Мікіты Крыўцова адкрыты збор сродкаў

Грошы можна перавесці на рахункі маці і жонкі загінулага.

20200823_004231.jpg

Пра грашовы збор паведаміў у сваім фэйсбуку колішні старшыня Белага легіёнаСяргей Бульба(Чыслаў).
«Кроў на руках Лукашэнкі ніяк не схаваць.
У нашага блізкага пайшоў з жыцця родны брат. Учора цела Мікіты Крыўцова знайшлі павешаным у лесапарку па вуліцы Парніковай.
Нагадаем, што Мікіта быў затрыманы 12.08 і 10 дзён не выходзіў на сувязь, ягоны тэлефон уключаўся ў РНПЦ, але факт знаходжання яго ў нейрахірургіі не пацвердзілі.
На сённяшні дзень сваякоў не дапускаюць да цела. Ганяюць з аднаго РУУС у іншае. Цяжар справы лёг на плечы маці і жонкі.
Як заўсёды, усё робіцца для таго, каб схаваць сляды злачынстваў!» — напісаў Сяргей Бульба.
Калі вы хочаце падтрымаць сям'ю Мікіты Крыўцова, можаце пералічыць грошы на наступныя рахункі:
5489 5296 0192 8390 тэрмін дзеяння 03.22- ANZHALIKA KUKHTO (мама Мікіты) 4639 0301 1370 9297 тэрмін дзеяння 09.21- ALENA KRYUTSOVA (жонка Мікіты).