Дзень народзінаў за кратамі: віншуем Аляксандра Шабаліна

Сёння, 30 красавіка, 37 гадоў спаўняецца Аляксандру Шабаліну — сябру ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай у Гомелі.

Фота: flagstok.info

Фота: flagstok.info


Аляксандр Шабалін быў затрыманы 7 чэрвеня ля свайго пад’езду і дастаўлены ў РАУС Цэнтральнага раёна. Аляксандр раніцай меўся ехаць на пікет па зборы подпісаў. У 11.30, калі ён выйшаў з пад’езда, да яго падышлі некалькі супрацоўнікаў міліцыі і ўручылі яму позву, дзе ён выклікаўся ў якасці сведкі па нейкай крымінальнай справе. У РАУСе Навабеліцкага раёна ён быў апытаны па дзвюх крымінальных справах, па якіх ён нічога і нікога не ведаў.
Яму прад’яўленае абвінавачанне па ч. 1 арт. 293 КК. Цяпер у Гомелі ідзе суд над сябрамі ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Пракурор запрасіў для Аляксандра Шабаліна 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Прысуд па справе будзе агучаны 3 траўня.
Мы зычым Аляксандру нягледзячы ні на што не губляць веры ў лепшае, захоўваць здароўе і найхутчэй выйсці на волю!
 Адрас для лістоў: СІЗА–3. 246003, Гомель, вул. Кніжная, 1А, Шабаліну Аляксанлру Анатольевічу.