Трынаццаць «Чарнобыльскіх шляхоў» (фота, відэа)
Традыцыйна ў Мінску, пачынаючы з 1989 года, у гадавіну аварыі на ЧАЭС ладзіўся «Чарнобыльскі шлях». Апошні адбыўся ў 2019-м. Пасля акцыя праходзіла спачатку анлайн праз каронавірус, а потым дык увогуле перамясцілася за межы нашай краіны. Мы вырашылі прыгадаць 13 «Чарнобыльскіх шляхоў» — з 2006 па 2019 год.
2006 год
Каля 20 000 удзельнікаў. Маршрут, прапанаваны Мінгарвыканкамам: Акадэмія Навук — вул. Сурганава — Чарнобыльская капліца. Частка людзей сабралася блізу Кастрычніцкай плошчы. У суправаджэнні аўтазакаў, але з разгорнутым вялізным сцягам, калона рушыла па ходніках праспекта Незалежнасці да дазволенага ўладамі месца збору. Па выніках мерапрыемства затрыманыя 20 чалавек.
2007 год
Агулам было блізу 10 000 удзельнікаў. Дазволены маршрут шэсця: Акадэмія Навук — вул. Сурганава — Чарнобыльская капліца. Аднак людзі спрабуюць сабрацца у раёне плошчы Якуба Коласа, якая заблакаваная міліцыяй. Спробы не ісці па Сурганава на Бангалор рашуча блакуюцца міліцыяй. Дэманстранты займаюць дзве паласы праезнай часткі вул. Сурганава. Пасля заканчэння мітынгу ля Чарнобыльскай капліцы частка моладзі не пажадала згортваць сцягі, адбыліся сутычкі з АМАП. Затрымана больш за 20 чалавек.
2008 год
Да 4000 удзельнікаў. Маршрут шэсця
традыцыйны: Акадэмія Навук — вул. Сурганава — Чарнобыльская капліца.
Прадстаўнікі некаторых арганізацый пасля мітынгу ля Акадэміі Навук сышлі, каб
не ісці на Бангалор. Пасля заканчэння шэсця ў
маладых людзей міліцыянты адабралі сімволіку.
Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна)
2009 год
Каля 1500 удзельнікаў. Афіцыйна ўзгоднены
маршрут: Акадэмія Навук — вул. Сурганава — Чарнобыльская капліца.
Спроба часткі удзельнікаў павярнуць у бок плошчы Якуба Коласа, па заяўленым
маршруце, была блакаваная спецназам. "Маладая Беларусь" і анархісты
пакінулі шэсце па дазволеным маршруце, каб не ісці на Бангалор. Асноўная частка людзей
рушыла ў бок Бангалора праз вуліцу Хмяльніцкага.
2010 год
Колькасць удзельнікаў — каля 1000
чалавек. Узгоднены з уладамі маршрут: Акадэмія Навук — вул.
Сурганава — Чарнобыльская капліца. На месца збору міліцыянты прапускалі людзей
праз металашукальнікі ў адмыслова зроблены "загончык". Да акцыі на
знак салідарнасці далучыліся моладзевыя актывісты расейскай
"Абароны". Міліцыя паводзіла сябе карэктна.
2011 год
Шэсце забаранілі. Адбыўся толькі Чарнобыльскі мітынг у парку Дружбы народаў. Колькасць удзельнікаў — 1000 чалавек. Яны прынялі рэзалюцыю аб непрызнанні вынікаў выбараў 19 снежня 2010 года.
2012 год
1000 чалавек прайшла калонай па ходніках
праспекта Незалежнасці і вуліцы Сурганава ад Акадэміі Навук да плошчы
Бангалор. "Чарнобыльскі шлях" праходзіў з патрабаваннем адмены
будаўніцтва Астравецкай АЭС і вызвалення палітвязняў. На мітынгу ў парку Дружбы
народаў прынялі рэзалюцыю "Спынім ядзерны генацыд беларускага
народа".
Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна)
2013 год
У 2013 годзе на традыцыйным
шэсці, прысвечаным гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС, удзельнікі патрабавалі
спыніць будаўніцтва Астравецкай АЭС, адкрыць праўду пра наступствы радыяцыі і вярнуць
сацыяльныя гарантыі ліквідатарам. Жалобны мітынг адбыўся ў парку “Дружбы
народаў”. У акцыі прымалі ўдзел да 700 чалавек.
Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна)
2014 год
На Чарнобыльскім Шляху 2014 года ўдзельнікі выступалі супраць атамнай небяспекі з боку Расіі: будаўніцтва расійскага атамнага рэактара ў Астраўцы і пагрозы вяртання ў Беларусь ядзернай зброі. Нягледзячы на цудоўнае надвор’е, акцыя атрымалася даволі малалікай. У шэсці прынялі ўдзел ад 300 да 500 чалавек.
Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна)
Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна)
2015 год
У “Чарнобыльскім шляху” 2015 года ўзялі ўдзел каля 500 чалавек. Тым разам арганізатары вырашылі абмежавацца выключна шэсцем без мітынгу ў парку “Дружбы народаў”, які міліцыя атачыла турнікетамі.
2016 год
Гэты «Чарнобыльскі шлях», пэўна, быў самым складаным, — і для арганізатараў, і для яго ўдзельнікаў. Такога неспрыяльнага надвор’я на «Шлях» заўзятары хадзіць на масавыя акцыі не памятаюць даўно. І тым не менш людзей сабралася даволі шмат. Хіба не ўпершыню за некалькі апошніх год «Шлях» ператварыўся ў тое, чым ён і павінен быць — у акцыю, якая яднае людзей, нават самых супрацьлеглых поглядаў.
Парадаваў той крэатыў, з якім усё больш і больш да акцый падыходзяць ягоныя ўдзельнікі і арганізатары. І ўсё больш і больш знаходзіцца новых «фішак» для аздаблення акцыі. Удзельнікі ўжо не абмяжоўваюцца толькі «чарнобыльскім звонам» і бел-чырвона-белымі сцягамі.
Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна)
Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна)
Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна)
2017 год
І гэтым разам надвор'е было кепскім. Але не толькі яно не дазволіла ЧШ быць масавым. Адзначыўся Мінгарвыканкам, які спачатку перанёс акцыю на 14 гадзін у працоўны дзень — пра што ведалі ўсе яе патэнцыйныя ўдзельнікі. Але арганізатары ўсё ж дамовіліся потым пра пачатак збору ў 18 — а пра гэта даведаліся не ўсе.
Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна)
Па падліках журналістаў, у шэсці прымалі ўдзел каля 600 чалавек. Міні-мітынг прайшоў адразу на месцы збору дэманстрантаў — ля кінатэатра «Кастрычнік». Потым людзі прайшлі міма плошчы Бангалор — адразу да Чарнобыльскай капліцы на вуліцы Карастаянавай. Там запалілі знічкі і ўсклалі кветкі.
Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна)
Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна)
Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна)
А пасля Павел Севярынец запрасіў усіх далучыцца да Чарнобыльскага мітынгу, які ў той жа час у Кіеўскім скверы ладзіла Кансерватыўна-хрысціянская партыя — БНФ. Такім чынам замест аднаго шэсця імправізавана атрымалася два — ад Акадэміі навук да Чарнобыльскай капліцы і ад капліцы да Кіеўскага скверу.
2018 год
Найбольш крэатыўна да акцыі падышлі «зялёныя». Яны прыцягнулі з сабою макет рэактара АЭС. Гэты «рэактар» людзі, апранутыя ў робы працаўнікоў, перыядычна «ранялі» і шкрабалі — што намякала на якасць працаў па збудаванні АЭС у Астраўцы і вядомы інцыдэнт з рэактарным блокам, які з-за таго, што яго «ўпалі», давялося замяняць.
Гэты Шлях быў нешматлюдны. Адпаведна, невялікая колькасць людзей задала і агульны настрой акцыі. Як ні імкнуліся арганізатары «раскачагарыць» народ воклічамі «Жыве Беларусь» альбо «Астравец — другі Чарнобыль», — не атрымлівалася. Лозунгі мала хто падхопліваў. «Шлях» збольшага прайшоў у цішыні, пад самотныя гукі «Чарнобыльскага звона».
2019 год
Чарнобыльскі шлях не быў дазволены ўладамі: ініцыятары адклікалі сваю заяву з-за прынцыповага нежадання плаціць за «паслугі» міліцыі. Тым не менш на несанкцыянаваную акцыю прыйшло каля сямідзесяці ўдзельнікаў. Праўда, «ціхароў» і супрацоўнікаў у цывільным было прыкладна столькі ж.
Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна)
Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна)
Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна)
І гэта быў апошні год, калі ў Мінску людзі збіраліся на «Чарнобыльскі шлях». У 2020-м акцыя была перанесена ў анлайн праз пандэмію каронавіруса. У 2021-м Мінгарвыканкам не дазволіў правядзенне «Чарнобыльскага шляху», а лідар партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук, які падаваў заяўку на акцыю, быў затрыманы 26 красавіка на 15 сутак. Не дазволілі гарадскія ўлады Шлях і ў 2022-м.
Цяпер чарговую гадавіну Чарнобыльскай катастрофы беларусы ўжывую згадваюць у дыяспарах: у Польшчы, Літве, Грузіі...
Фота: Арцём Лява, Аляксей Стральцоў, Павел Аксіновіч, Дзіяна Пінчук, Сяргей Пульша. Відэа: Аляксандр Лібертад.