Дзевяць год таму 15 чалавек загінулі ад выбуху ў мінскім метро

Дзевяць гадоў таму, 11 красавіка 2011 года ў мінскім метро ў гадзіну пік прагрымеў выбух.

Памятны знак ля ўваходу ў метро

Памятны знак ля ўваходу ў метро

Тады загінулі 15 чалавек, яшчэ сотні атрымалі раненні. У шоку ад таго, што адбылося, была ўся краіна.
Выбух на станцыі метро «Кастрычніцкая» прагрымеў у 17.55 — самы час пік для сталічнай падземкі. Як выявіла пазней следства, бомба магутнасцю 5-7 кілаграмаў трацілу была схаваная ў сумцы, якую пакінулі на платформе пад адной з лавак.
Ахвярамі выбуху сталі 15 чалавек: самаму малодшаму было 17 гадоў, старэйшым — 57. Сотні людзей пацярпелі.
У памяць аб выбуху, які адбыўся, ля ўваходу ў метро ўстаноўлены памятны знак «Рака памяці» з імёнамі ўсіх загінуўшых. Менавіта да яго кожны год 11 красавіка нясуць кветкі родныя і блізкія загінуўшых, мінчане.
За тэракт былі асуджаныя два ўраджэнцы Віцебска: Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў. Суд прысудзіў іх да вышэйшай меры пакарання.
tut.by