Дзяўчат білі нагамі ў жывот
Марыю Квіцінскую і Касю Далідовіч збілі ў апорным пункце міліцыі. Іх павалілі на падлогу, а супрацоўнік у цывільным пачаў біць дзяўчат нагамі.
Яны спрабавалі перашкодзіць затрыманню 25 сакавіка актывіста Маладога фронту Міколы Дземідзенкі. Калі ён з’явіўся на плошчы Я. Коласа, дзе меркавалася акцыя да Дня волі, яго схапілі
міліцыянты ў цывільным. Паднялі за рукі і ногі і панеслі ў апорны пункт, што знаходзіцца на станцыі метро. Дзяўчаты пабеглі следам, і іх таксама затрымалі.
Марыю Квіцінскую і Касю Далідовіч збілі ў апорным пункце міліцыі. Іх павалілі на падлогу, а супрацоўнік у цывільным пачаў біць дзяўчат нагамі.
Яны спрабавалі перашкодзіць затрыманню 25 сакавіка актывіста Маладога фронту Міколы Дземідзенкі. Калі ён з’явіўся на плошчы Я. Коласа, дзе меркавалася акцыя да Дня волі, яго схапілі
міліцыянты ў цывільным. Паднялі за рукі і ногі і панеслі ў апорны пункт, што знаходзіцца на станцыі метро. Дзяўчаты пабеглі следам, і іх таксама затрымалі.
“У апорным пункце нас павалілі на падлогу, — распавяла Марыя Квіцінская. Супрацоўнік у цывільным пачаў збіваць нагамі. “Мы ляжалі на падлозе. Ён біў. Мяне ўдарыў
у жывот некалькі разоў. Паліто парвалі, — паведаміла пра абставіны затрымання дзяўчына. А ў Касі Далідовіч адарвалі капялюш. Як сказала Марыя Квіцінская,
той, хто іх збіваў, па выглядзе нагадвае супрацоўніка КДБ.
“Потым хамілі, абражалі. Гразіліся адвезці да бамжоў. Пасля павезлі ў Савецкае РУУС. Там у нас знялі адбіткі пальцаў, сфатаграфавалі. Пратрымалі больш за тры гадзіны, што
незаконна, — адзначыла Марыя. Актывістак Маладога фронту затрымалі а 18-й гадзіне, а адпусцілі з міліцыі а палове на адзінаццатую .
Ля міліцэйскага пастарунка іх сустракала яшчэ адна маладафронтаўка, Ганна Шаруба. Яе цэлы дзень пратрымалі ў Цэнтральным РУУС. Міліцыянты прыехалі да Ганны дадому, калі яшчэ не было васьмі раніцы.
Чакалі некалькі гадзінаў, званілі і грукалі ў дзверы, а потым “вырубілі святло. А 12-й гадзіне Ганна выйшла да іх, і яе павезлі, як сказалі міліцыянты, на
“прафілактычную гутарку.
“Завялі ў кабінет, і там дзяўчыне адной, следчай, далі цэлы стос крымінальных справаў. І сказалі: “Дапытвай у якасці сведкі. І яна пачала мяне дапытваць. Напрыклад,
абрабавалі ці скралі “Лексус. Скралі нейкія лінзы з-пад колаў BMW. Следчая пытала: “Дзе вы былі 18 студзеня 2011 года?. “7 лютага вы былі на праспекце
Пераможцаў, 22?, — распавяла Ганна.
За спробу сысці з міліцыі яе зацягнулі і змясцілі ў памяшканне з п’янымі затрыманымі. “Пасля таго, як мяне прывялі з гэтага бамжатніка, я сказала, што на пытанні адказваць не буду.
І следчая мяне ўжо не дапытвала. Сядзелі з ёй да 20.20, потым мяне адпусцілі.
Па розных звестках ад саміх затрыманых, у Савецкае РУУС даставілі ад 24 да 26 чалавек. Сярод іх былі двое непаўнагадовых. У затрыманых бралі адбіткі пальцаў, здымалі на відэа, перапісвалі пашпартныя
дадзеныя і заносілі інфармацыю ў кампутар. Потым адпускалі.
Па звестках праваабаронцаў, у Мінску 25 сакавіка міліцыя затрымала каля 50 чалавек. Амаль усіх адпусцілі. Вядома пра трох затрыманых, якіх змясцілі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на
вуліцы Акрэсціна. Гэта двое заяўнікаў акцыі на Дзень волі, Мікола Дземідзенка і Ірына Губская, рэгіянальны каардынатар аргкамітэта партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя. А
таксама палітык Віктар Івашкевіч. Суды над імі адбудуцца 28 сакавіка.