Дзяніс Іваноў выйшаў на волю, а яго сяброўку затрымалі
Сяброўкі Дзяніса сустракалі яго ля Акрэсціна.

Артыст камернага хору Дзяніс Іваноў выйшаў на волю, паведамляюць ягоныя блізкія.
Сяброўкі Дзяніса сустракалі яго ля Акрэсціна. Да іх чапляліся невядомыя людзі, спрабавалі сарваць з дзяўчат маскі, назвалі іх «неймавернымі бл*» і адную дзяўчыну зацягнулі ў ІЧУ. Затрымалі Карыну Хацкалёву.
25 студзеня Дзяніса затрымалі на працоўным месцы ў Белдзяржфілармоніі, дзе ён працуе. Суд адправіў ягоную справу на дапрацоўку. У чацвер міналі трое содняў з моманту ягонага затрымання, але Дзяніс не выйшаў на волю.
29 студзеня адбыўся яшчэ адзін суд, на якім высветлілася, што адносна артыста склалі новы пратакол. Справу зноў скіравалі дапрацоўваць.
У выніку музыка быў затрыманы шэсць содняў. У дачыненні яго склалі два пратаколы паводле адміністрацыйных артыкулаў і абодва цяпер на дапрацоўцы.