Дзянісу Івашыну сталі аддаваць лісты

Следства па справе жураліста-палітвязня завершанае, паведаміла яго жонка Вольга Івашына.

Дзяніс Івашын

Дзяніс Івашын


«Да Дзяніса Івашына пачала даходзіць карэспандэнцыя. Прынамсі, дасланыя бацькамі лісты патрапілі да адрасата. Афіцыйна "следства" скончанае, таму выкарыстоўваць адмінрэсурс для блакавання перапіскі ў фантазёраў нібы няма падставаў, таму працягваем пісаць нашаму нязломнаму змагару за праўду, справядлівасць і вольную Беларусь», — напісала Вольга Івашына.
Таксама Дзянісу перадалі дасланую маці пасылку.
Журналіст-расследавальнік, аўтар «Новага Часу» знаходзіцца ў няволі ўжо 420 дзён. Больш за 230 з іх родныя не атрымлівалі ад яго лістоў.
Пішыце палітвязню: 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, турма №1. Івашыну Дзянісу Яўгенавічу.