Феміністка вынайшла крэсла супраць мэнспрэдзінга і атрымала прыз
23-гадовая феміністка, выпускніца Універсітэта Брайтана, вынайшла незвычайнае крэсла. Яно блакуе мэнспрэдзінг — звычку мужчын сядзець з шырока рассунутымі нагамі. Дзяўчыну ўзнагародзілі прызам, паведамляе BoredPanda.
![Крыніца: @lailapoppylaurel Крыніца: @lailapoppylaurel](/img/v1/images/content_student_designs_chair_stops_manspreading_laila_laurel_6_5d31a5fa99c6c__700.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Крыніца: @lailapoppylaurel
Феміністку клічуць Лэйла Лорэл. Яна распрацавала два крэслы: адно — для мужчын, другое — для жанчын. Першае прымушае мужчыну сядзець са ссунутымі нагамі, другое, наадварот, змушае жанчыну трымаць калені рассунутымі. Сама Лэйла кажа, што сур'ёзна ставіцца да вынаходніцтва не варта. Разам з гэтым яно дэманструе праблему, з якой жанчыны сутыкаюцца пастаянна.
Крэслы Лорел зрабілі ўражанне на многіх людзей. Так дзяўчына атрымала прэмію Belmond Award. Паглядзіце, што яна прыдумала:
Паводле kyky.org