Фестываль мабільнасці «Самаход» у Брэсце

На пляцоўцы «Прастора КХ» адбудзецца бясплатная серыя лекцый і прэзентацый на тэму танных падарожжаў у рамках фестывалю «Самаход», паведамляе greenbelarus.info.



afisha_by.jpg

Чаму не трэба ўспрымаць візы як перашкоду для вандровак і што неабходна абавязкова ведаць пра іх? Як спланаваць танную, але займальную і насычаную падзеямі вандроўку? Што неабходна мець на ўвазе, арганізуючы пешыя паходы і туры на роварах па Еўропе?

Адказы на гэтыя і іншыя пытанні вы зможаце даведацца на першым у Брэсце, але чацвёртым увогуле, фэсце “Самаход” 1 лютага.

“Самаход” пачнецца з майстар-класа для travel-журналістаў, якія толькі пачынаюць свой шлях па свеце турыстычных артыкулаў. Аповед будзе дапоўнены гісторыямі з асабістага досведу спікераў і практычнымі заданнямі. Самыя актыўныя ўдзельнікі змогуць паспрабаваць свае сілы на партале Novisa.by.

Наступныя лекцыі мерапрыемства будуць прысвечаны візавым пытанням і танным вандроўкам па Еўропе (ад пешых да роварных).

Праграма фестывалю:

12:00 Майстар-клас для travel-журналістаў ад экспертаў партала пра вандроўкі Traveling.by.

13:30 Прэзентацыя ад "Аазіс" - "Праз актыўнасць да вандровак".

14:00 Лекцыя "Трэкінг і пешыя вандроўкі" ад арганізатара пешых паходаў, гіда-правадніка: выбар маршруту, спецыфіка розных краін, падрыхтоўка.

15:00 Лекцыя "Велавандроўкі" ад кампаніі "За вело Брест": перасячэнне мяжы на ровары і асаблівасці гарадскіх прастораў Польшчы.

15:30 Прэзентацыя тура "BY-bicycling poetry trip" і карысныя парады для велавандроўнікаў.

16:00 Прэзентацыя кампаніі "У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!" (Novisa.by): візы не перашкода вандроўкам!

17:00 Лекцыя "Танныя вандроўкі: lowcost пералёты і couchsurfing" ад заснавальніка сайта Think-differ.by.

Закрыццё фестывалю адбудзецца па адрасе г. Брэст, вул. Маякоўскага 46-1. Усіх удзельнікаў чакае музычны падарунак ад гурта :B:N:.

“Самаход” — гэта фестываль кампаніі "У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!", які ладзіцца з 2012 году (фестываль штогод праводзіўся ў Мінску, сёлета ўпершыню адбудзецца ў Брэсце).

Уваход вольны.

Кава, гарбата і печыва – за кошт арганізатараў.

САЙТ КАМПАНІІ.

"Самаход у Брэсце" ў сацыяльных сетках:

VK

FACEBOOK

Twitter