Фонд BYSOL будзе фінансаваць грамадскія ініцыятывы
Пра гэта паведаміў Андрэй Стрыжак, кіраўнік фонда, у тэлеграме.
«Фонд пераходзіць у наступ!
Тры месяцы таму мы стварылі сістэму прамой ўзаемадапамогі паміж беларусамі усяго свету. Учора наш збор на фэйсбуку зачыніўся, вычарпаўшы максімальны тэрмін свайго жыцця. Мы адкрываем новы - і пашыраем свае мэты.
Мы хочам не проста дапамагаць, а стымуляваць развіццё сетак грамадзянскіх ініцыятыў.
Мы працягваем прымаць заяўкі ад звольненых і адлічаных па палітычных прычынах. Але цяпер кожная арганізаваная нізавая структура (дваровыя чаты, прафесійныя аб'яднання лекараў, настаўнікаў, артыстаў і да т.п.) можа таксама звярнуцца па падтрымку фонду.
На што можна атрымаць сродкі?
✔️інфармацыйныя кампаніі;✔️дваровыя ініцыятывы;✔️акцыі / маніфестацыі / флэшмобы;✔️іншыя ідэі па развіцці грамадзянскай супольнасці.
Як атрымаць падтрымку?
✔️Падаць заяўку на info@bysol.org ў вольнай форме з кароткім апісаннем таго, што вы збіраецеся зрабіць (надрукаваць і распаўсюдзіць улёткі, правесці акцыю і г.д.) і колькі гэта будзе каштаваць,✔️Прайсці хуткую верыфікацыю✔️Ганяць ва ўсю моц (с)!» — паведамляецца ў тэлеграме.