Фотафакт: машына міністра Шуневіча прыпаркавана пад забараняльным знакам

У сеціве з'явіліся фотаздымкі, на якіх відаць, як машына міністра ўнутраных спраў Беларусі Ігара Шуневіча прыпаркаваная пад знакам «Прыпынак забаронены». Іх апублікавалі ў Telegram-канале «Nexta».

content_photo_2019_05_25_12_49_52.jpg

Як піша аўтар канала Сцяпан Святлоў, пад забараняльным знакам прыпаркаваны чорны Mercedes. Блогер саркастычна адзначыў: «Ды яшчэ і ў працоўны час, з дзяржаўным бензінам і за грошы падаткаплацельшчыкаў адпраўляць яго за сваёй жонкай. А потым разам з ёй ездзіць за пакупкамі для ўтульнага гняздзечка».
Тэму з незаконнай паркоўкай падтрымаў актывіст і блогер Антон Матолька. У Facebook ён напісаў, што аўтамабіль усё-ткі асабісты, а не службовы. Аднак паркуецца менавіта ў гэтым месцы машына ледзь не кожны дзень.

Паводле kyky.orgfacebook.com