Фотафакт. На Бернардынскіх могілках у Вільні квітнеюць сібірскія пралескі

У Вільні на Бернардынскіх могілках заквітнелі сібірскія пралескі. На гэтых могілках пахаваны брат беларускага пісьменніка Францішка Багушэвіча Апалінар Багушэвіч.

img_4722.jpg

Сібірская пралеска — яна вядомая таксама як сон-трава — шматгадовая, але досыць рэдкая расліна. Як бачна з назвы, яна распаўсюджаная ў Сібіры (Расія), але сустракаецца і ў іншых краінах.

Занесена ў Чырвоныя кнігі Беларусі, Казахстана, Латвіі, Літвы, Украіны, Эстоніі і некаторых суб'ектаў Расіі.

img_4727_logo.jpg
img_4723_logo.jpg
img_4726_logo.jpg
img_4721_logo.jpg