Фотафакт. Са стэнда «Спартовы гонар БДЭУ» прыбралі фота Герасімені
Цяпер замест здымка плыўчыхі вісіць фота весляра Андрэя Багдановіча, былога дэпутата Палаты прадстаўнікоў і ганаровага грамадзяніна Бабруйска. Напярэдадні выбараў ён заяўляў, што рады стабільнай сітуацыі ў Беларусі і адзначаў, што «сітуацыю імкнуцца дэстабілізаваць».
![photo_2021_04_10130636_2e0cs.jpeg photo_2021_04_10130636_2e0cs.jpeg](/img/v1/images/photo_2021_04_10130636_2e0cs.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Так было раней.
![photo_2021_04_10130639_2b9ez.jpeg photo_2021_04_10130639_2b9ez.jpeg](/img/v1/images/photo_2021_04_10130639_2b9ez.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Так стала цяпер. (Фота з тэлеграм-канала @peaceful_bseu).
Нагадаем, што
легендарная плыўчыха Аляксандра Герасіменя ўзначаліла Фонд салідарнасці
спартоўцаў, а ў дзень адкрыцця «Усебеларускага народнага сходу» накіравала ліст
Аляксандру Лукашэнку. «Вы прыгнятаеце і знішчаеце свой народ, думаючы, што ён
вас любіць. А ён вас ненавідзіць і просіць, каб вы хутчэй сышлі», — звярталася
яна.
На пачатку
красавіка стала вядома, што Следчы камітэт завёў крымінальную справу супраць
Аляксандры Герасімені, нагадвае «Наша Ніва».
Паводле следства,
Герасіменя і выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасці
Аляксандр Апейкін распаўсюджвалі «заведама лжывыя звесткі аб ходзе і выніках
выбарчай кампаніі, пра падзеі ў сацыяльнай, эканамічнай, палітычнай і
культурнай сферах жыцця грамадства». Нібыта яны звярталіся з заклікамі да
замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый, скіраванымі на прычыненне шкоды
нацыянальнай бяспецы Беларусі.
Следства
сцвярджае, што дзеянні Герасімені і Апейкіна нанеслі іміджавы і фінансавы ўрон,
падарвалі прэстыж краіны на міжнароднай і палітычнай арэне, дыскрэдытавалі
кіраўніцтва спартыўнай галіны і дзяржавы.
Таксама ў
сакавіку стала вядома пра тое, што ў плыўчыхі адбіраюць дом у Драздах.
Алімпійскай прызёрцы Аляксандры Герасімені праз палітычную сітуацыю давялося з'ехаць з Беларусі ў Вільню. Да ад’езду яе школе плавання не падоўжылі дамову арэнды з тых жа прычын.