Фотафакт. У Мінску рыхтуюцца да «Маршу недармаедаў»: на вуліцах з'явіліся вадамёты

15 сакавіка ў Мінску пройдзе чарговы «Марш недармаедаў». Сталічныя ўлады і міліцыя рыхтуюцца да акцыі: у цэнтры Мінска з'явіліся міліцэйскія вадамёты.

vodomety_minsk_15032017_2.jpg

Гэтыя аўтамабілі прызначаныя для працы падчас масавых беспарадкаў. На даху ўстаноўлены магутныя вадамёты, а паліцы (нажы) прызначаныя для расчысткі барыкадаў.

vodomety_minsk_15032017_5.jpg

У цэнтры Мінска было заўважана пяць такіх аўтамабіляў. Два з іх прыпаркаваны ў адным з двароў па праспекце Незалежнасці.

vodomety_minsk_15032017_4.jpg

Нагадаем, сёння ў Менску пройдзе «Марш недармаедаў». Акцыя пройдзе па зацверджаным уладамі сцэнары: збор а 17.30 каля Акадэміі навук, затым шэсце ў бок плошчы Бангалор. Па ухваленай гарадскімі ўладамі заяўцы, шэсце павінна адбыцца з 18.00 да 20.00.

Паводле tut.by