Міліцыя папярэдзіла заяўнікаў «Маршу недармаедаў»
Два з заяўнікаў «Маршу недармаедаў», які запланаваны на 15 сакавіка ў Мінску, Дзяніс Садоўскі (БХД) і Зміцер Кучук (Партыя Зялёных) на запрашэнне гарадской міліцыі мелі папераджальную размову.
![Месца збору — кінатэатар «Кастрычнік» Месца збору — кінатэатар «Кастрычнік»](/img/v1/images/820cad3e_30b2_4d35_ab4d_5fb0b22f883c_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Месца збору — кінатэатар «Кастрычнік»
14 сакавіка міліцыя нагадала, што заяўнікі панясуць адказнасць у выпадку парушэння ўдзельнікамі акцыі шэрагу правілаў. Сярод якіх рух не па вызначаным маршруце (кінатэатр «Кастрычнік» — вуліца Сурганава — плошча Бангалор), збор людзей не ў заяўленым месцы (пляцоўка перад кінатэатрам «Кастрычнік»), закрыццё ўдзельнікамі акцыі сваіх твараў, выхад на праезную частку.
Сярод заяўнікаў акцыі таксама Ірына Вештард ад БСДП(Г) і Уладзімер Лабузаў ад АГП.