Фотафакт: У Мінску з'явіўся постар Ліліі Ананіч
Невядомыя вулічныя мастакі працягваюць клеіць па горадзе постэры чыноўнікаў — змест карцінак высмейвае схільнасці ці словы канкрэтных асобаў.

Так, раней на такіх налепках ужо з'яўляліся міністр унутраных спраў Шуневіч, кіраўнік мінскага АМАП Балаба, старшыня Белтэлерадыёкампаніі Давыдзька.
Цяпер у вобразе тэлепузіка з'явілася і міністр інфармацыі Лілія Ананіч.
«Гэта я спрабую закрыць СМІ, дзе вы чытаеце навіны», — такімі словамі суправаджаецца мініяцюра.
Фота ў Рэдакцыю «Нашай Нівы» даслаў чытач — налепка знаходзіцца непадалёк ад метро «Фрунзенская» і Інстытута журналістыкі БДУ.
nn.by