Футбаліст Ілля Шкурын зрабіў хет-трык у Польшчы. Ён адмовіўся гуляць за зборную пры Лукашэнку (відэа)

Беларускі нападаючы Ілля Шкурын стаў героем чарговага туру чэмпіянату Польшчы па футболе. 25 лістапада ўраджэнец Віцебска зрабіў хет-трык (забіў тры галы) у матчы сваёй каманды «Сталь» з Мелеца супраць «Погані» са Шчэціна.

bez_nazvanija__1__32_logo.jpg.webp

Дзякуючы галам 24-гадовага Іллі Шкурына «Сталь» атрымала перамогу з лікам 3:2.

Цяпер пасля 16 матчаў на рахунку беларускага футбаліста стала восем галоў і пяць выніковых перадач. Ён з’яўляецца адным з самых выніковых гуцоў польскай футбольнай лігі.




Відэа з тэлеграм-каналаў tribuna.com і BYsport

Нагадаем, у 2020 годзе ўраджэнец Віцебска Ілля Шкурын падтрымаў пратэсты і публічна адмовіўся гуляць за зборную Беларусі да сыходу Лукашэнкі. Тады ён быў гульцом маскоўскага ЦСКА, потым выступаў за кіеўскае «Дынама», польскі «Ракув» і ізраільскі «Макабі» з Петах-Тыквы.