Хакеры заявілі аб узломе базы аб выездах і ўездах у Беларусь
Група ананімных хакераў заявіла аб узломе базы АІС «Пассажиропоток», дзе захоўваецца інфармацыя пра ўсе ўезды ў Беларусь і выезды за апошнія некалькі гадоў.
Паводле слоў хакераў, атрыманы доступ да асабістых даных Лукашэнкі і яго атачэння.
У доказ яны прымацавалі спіс паездак Аляксандра Лукашэнкі, яго сына Віктара і Віктара Шэймана. Былі апублікаваныя даныя пасажыраў, якія суправаджаюць Лукашэнку падчас пералётаў. Гэта ўвесь экіпаж, пілоты, супрацоўнікі службы бяспекі і іншыя.
Таксама паведамляецца, што была атрымана інфармацыя пра ўсіх, хто перасякае мяжу Беларусі на ўезд і выезд: пашпартныя даныя, рэйс, нумар аўто/цягніка, памежны пункт і іншае.
Гэтыя даныя плануецца выкарыстоўваць для вылічэння КДБшнікаў, якія выехалі за мяжу па аператыўных заданнях.