Хакеры «злілі» ў Сеціва даныя яшчэ амаль 1500 даносчыкаў
«Злілі» звесткі яшчэ амаль 1500 даносчыкаў, якія выклікалі на людзей сілавікоў у жніўні–верасні 2020 года.
Хакеры злілі даныя яшчэ 1440 даносчыкаў, што даносілі на людзей, якія мірна збіраліся ў дварах, вешалі стужачкі і спявалі песні.
У мінулы раз колькасць публічных інфарматараў МУС складала 2842 чалавекі, і тады партызаны ў розных гарадах краіны вырашылі размяшчаць інфармацыю пра гэтых людзей на дзвярах іх пад'ездаў.