Галіну Лагацкую і Святлану Гацко, якія развешвалі ўлёткі «Не вайне», асудзілі на суткі
Актывістку Галіну Лагацкую арыштавалі на 15 сутак, Святлану Гацко — на 25 сутак.
Пенсіянерку Галіну
Лагацкую затрымалі ўвечары 6 сакавіка ў Заводскім раёне. Там яна развешвала
лістоўкі «Не вайне». Стала вядома, што ўчора Галіну арыштавалі за
«несанкцыянаванае пікетаванне» (арт. 24.23 КаАП) на 15 сутак, паведамляюць праваабаронцы.
Святлану Гацко, якую затрымалі разам з Лагацкай, пакаралі 25-сутачным арыштам.