Генпракуратура апратэставала апраўдальны прысуд галоўнаму інжынеру МЗКЦ

Сёння стала вядома, што намеснік генеральнага пракурора прынёс апеляцыйны пратэст у Мінскі гарадскі суд. Гэта значыць, што кропка ў справе Андрэя Галавача не пастаўленая, піша tut.by.

Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY

Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY


Ён выйшаў на волю 11 дзён таму, быў апраўданы судом пасля 50 месяцаў у СІЗА. У апошнім слове Галавач казаў: «Я веру, што гэты кашмар скончыцца». Але наперадзе ў галоўнага інжынера МЗКЦ новае судовае разбіральніцтва.
— Намеснік генеральнага пракурора прынёс апеляцыйны пратэст у Мінскі гарадскі суд на прысуд галоўнаму інжынеру МЗКЦ. Пастаўлена пытанне аб адмене апраўдальнага прысуду і накіраванні справы на новае судовае разбіральніцтва. Прычына: неадпаведнасць высноваў суда з фактычнымі абставінамі справы, — паведаміў TUT.BY Дзмітрый Брылёў, афіцыйны прадстаўнік Генеральнай пракуратуры.
19 ліпеня суд Першамайскага раёна Мінска вынес апраўдальны прысуд галоўнаму інжынеру МЗКЦ Андрэю Галавачу. Ён быў выпушчаны з-пад варты прама ў зале суда.
У бакоў было 10 дзён, каб абскардзіць апраўдальны прысуд, калі б гэтым правам ніхто не скарыстаўся, прысуд бы ўступіў у законную сілу. Пасля пратэсту намесніка генеральнага пракурора відавочна: наперадзе ў Андрэя Галавача чарговае судовае разбіральніцтва, кропка ў яго справе не пастаўленая.
Андрэй Галавач быў затрыманы ў маі 2015 года і больш за чатыры гады правёў у СІЗА. За гэты час суд чатыры разы прызнаваў Галавач невінаватым. Аднак да 19 ліпеня 2019 года той працягваў заставацца за кратамі. Па першай крымінальнай справе, па якой галоўнага інжынера МЗКЦ абвінавачвалі ў атрыманні хабараў, ён быў апраўданы. Праз 15 хвілін з'явілася ўжо новая крымінальная справа, Галавача затрымалі прама ў будынку суда, не даўшы магчымасці абняць родных.
На гэты раз зноў фігуравў хабар. Ні адзін з ключавых сведак не прыйшоў на працэс. Хабарадавальнікі знаходзяцца ў Канадзе і Расіі, суд выклікаў іх некалькі разоў, але яны праігнаравалі позвы. Адзін са сведкаў паказаў: не супраць таго, каб яго дапыталі на тэрыторыі Канады.
Дарэчы, на першы апраўдальны прысуд намеснік генеральнага пракурора такім жа чынам уносіў пратэст. Справа дайшла да Вярхоўнага суда, апеляцыйную скаргу пракуратуры пакінулі без задавальнення, першы апраўдальны прысуд ужо ўступіў у законную сілу, і па ім у Андрэя Галавача ёсць права патрабаваць кампенсацыю.