Генпракуратура аспрэчыць прысуд па справе «нуль праміле», бо занадта мяккі?

Генпракуратура палічыла прысуд Арцёму Сарокіну і Кацярыне Барысевіч занадта мяккім і вырашыла абскардзіць яго.

druzhba_minsk.jpg

Генпракуратура адзначыла, што адна з падстаў для апратэстоўвання рашэння суда — «неадпаведнасць прызначанага пакарання цяжкасці злачынства з прычыны мяккасці».

Палітзняволеная журналістка Кацярына Барысевіч атрымала 6 месяцаў калоніі і 2900 рублёў штрафу. Лекару Арцёму Сарокіну прысудзілі 2 гады зняволення з адтэрміноўкай на адзін год.

Між тым, TUT.BY адзначыў, што ў прэс-службе Генпракуратуры аператыўна пракаментаваць, ці сапраўды была пададзеная апеляцыйная скарга, не змаглі. У судзе Маскоўскага раёна Мінска парталу адказалі, што «гэтую інфармацыю трэба ўдакладніць».