Генпракурор: Бел-чырвона-белая сімволіка гэта перадумова парушэння закона
Заяву генпракурора апублікаваў тэлеграм-канал Еўрарадыё.
![003700.788371.9069.jpeg 003700.788371.9069.jpeg](/img/v1/images/003700.788371.9069.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Генпракурор Андрэй Швед даў студэнтам БДУІР вельмі дзіўны адказ пра БЧБ-сімволіку:
"Законам бел-чырвона-белая сімволіка не забароненая. Але сёння суадносіцца з пратэстнымі дзеяннямі, а пры пэўных умовах спалучаная з супрацьпраўнымі дзеяннямі. Абазначаючы сябе з яе дапамогай і збіраючыся групамі ў пэўным месцы, вы ствараеце перадумову парушэння закона.
Ці можна прыходзіць з бел-чырвона-белай сімволікай ва ўніверсітэт? Не. Збірацца пад ёй? Не. Гэта элементы правапарушэнняў ".