СК распачаў 8 крымінальных спраў супраць сяржантаў і старшыні роты ў Пячах

Падчас устанаўлення абставінаў гібелі Аляксандра Коржыча Следчым камітэтам атрымана інфармацыя аб здзяйсненні шэрагу вайсковых злачынстваў.

afitser_zapasu_ranej_u_vojska_is_660x440.jpg

Распачата восем крымінальных спраў у дачыненні да васьмі вайскоўцаў па арт. 443, 455, 209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, паведамляе прэс-служба СК.

Праводзяцца следчыя дзеянні, накіраваныя на вывучэнне сітуацыі ў цэлым. Сярод разгляданых следствам пытанняў — выкананне службовымі асобамі 72-га аб’яднанага вучэбнага цэнтра абавязкаў па выкананні законнасці і прадухіленні правапарушэнняў.

На дадзены момант у ліку падазраваных — 7 малодшых камандзіраў (сяржанты), а таксама старшыня роты.

Усе яны заключаныя пад варту, рыхтуюцца матэрыялы для прад’яўлення ім абвінавачвання.

Пяць сяржантаў затрыманыя 13 і 14 кастрычніка па падазрэнні ва ўжыванні фізічнага гвалту ў дачыненні да падначаленых курсантаў і сістэматычным атрыманні ад іх цыгарэт і прадуктаў харчавання. Іх дзеянні кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 455 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Дадзеныя крымінальныя справы прынятыя для расследавання галоўным следчым упраўленнем цэнтральнага апарата Следчага камітэта і аб’яднаныя ў адной вытворчасці. Для ўстанаўлення ўсіх абставінаў злачынстваў створана следчая група.

У цяперашні час у мэтах устанаўлення абставінаў гібелі радавога Коржыча следчымі праводзяцца допыты, вочныя стаўкі, чакаюцца вынікі шэрагу экспертных даследаванняў.

belsat.eu