Гродзенскі дзіцячы хоспіс знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі

Грамадская дабрачынная арганізацыя "Гродзенскі дзіцячы хоспіс" з 20 жніўня знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі. Рашэнне тады прыняў Гродзенскі абласны суд. Інфармацыю пра гэта Hrodna.life знайшоў на сайце Адзінага дзяржаўнага рэгістра.

Гродзенскі дзіцячы хоспіс знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі. Скрыншот Hrodna.life

Гродзенскі дзіцячы хоспіс знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі. Скрыншот Hrodna.life


Супрацоўнікі хоспіса не хадзілі на судовыя пасяджэнні і не адсочвалі рашэнне суда. Аператыўна звязацца з дырэктарам хоспіса Вольгай Вялічка пакуль не ўдалося. У калектыве знойдуць спосаб працаваць легальна, захаваць супрацоўнікаў і ўсё гэтак жа дапамагаць дзецям, раней казала яна Hrodna.life.
— План у нас просты — і далей працаваць для аказання дапамогі цяжкахворым дзецям і іх бліжэйшаму асяроддзю. Гэта раз. Другое: будзем удасканальваць свае навыкі ва ўмовах сацыяльна-палітычнага крызісу. І тры: будзем дзяўбці-дзяўбці-дзяўбці гэтую ўладу, якая забылася пра беларуса і яго патрэбы, — сказала Вольга Вялічка.