Хронікі рэпрэсій 19 ліпеня

З дапамогай інфармацыі праваабаронцаў і незалежных медыя сабралі звесткі пра палітычны пераслед у Беларусі за 19 ліпеня.

_cihi_supraciu__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__5__1_logo.jpg

Судзяць пісьменніка і фатографа Зміцера Баяровіча разам з жонкай Валерыяй паводле «народнага» артыкула

У судзе Ленінскага раёна Мінска сёння, 19 ліпеня, пачалі судзіць пісьменніка і фатографа Зміцера Баяровіча і ягоную жонку Валерыю Баяровіч. Іх вінавацяць у арганізацыі і прадрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці ўдзеле ў іх паводле ч.1 арт 342 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядае суддзя Юлія Інчына.

Зміцер працаваў на дзяржаўным тэлеканале «СТБ», але ў 2020 годзе звольніўся ў знак пратэсту супраць гвалту ў дачыненні да ўдзельнікаў мірных акцый. Раней, у 2012 годзе, у выдавецтве «Галіяфы» выйшла ягоная дэбютная кніга «Шалі».

Еўрапейскія дыпламаты прыйшлі да будынка суда, дзе разглядалася справа палітвязняў Дзмітрыя Баяровіча і яго жонкі Валерыі. Пра гэта паведаміла Амбасада Германіі ў Беларусі.

photo_2023_07_19_23_52_38.jpg

«У адным з судоў Мінска сёння разглядаецца справа несправядліва затрыманых сужэнцаў Валерыі і Дзмітрыя Баяровічаў. Абодва яны прызнаны палітвязнямі, якія карысталіся сваімі правамі на свабоду сходаў і свабоду слова. Абвінавачванні супраць іх несправядлівыя і маюць палітычныя матывы.

Прадстаўнік Пасольства Германіі ў Мінску, а таксама супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў іншых краін у Беларусі сёння прыйшлі да будынка суда да пачатку судовага працэсу, каб выразіць салідарнасць з Валерыяй і Дзмітрыем. Федэральны ўрад Германіі патрабуе вызвалення палітзняволеных у Беларусі». 

У Мінску пачалі судзіць музыку Мікіту Найдзёнава

Справу Мікіты Найдзёнава пачалі разглядаць 19 ліпеня ў судзе Ленінскага раёна Мінска. Працэс вядзе суддзя Марына Клімчук.

Мікіта — былы фронтмен гурта «Hurma», а таксама аўтар шэрагу песень розных артыстаў. У 2015-м стаў уладальнікам прэміі «Залаты апостраф» у намінацыі «Дэбют» за найлепшую публікацыю вершаў у часопісе «Дзеяслоў».

Палітвязня затрымалі 25 сакавіка. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту паводле арт. 342 КК («Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак»).

Глядзіце таксама

Мінюст Беларусі пазбавіў ліцэнзій яшчэ некалькіх адвакатаў

Кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці пры Мінюсце Беларусі правяла чарговую атэстацыю адвакатаў Гомельскай абласной, Мінскай гарадcкой калегій адвакатаў.

Па яе выніках камісія заявіла, што адвакаты Марына Вараб’ёва і Святлана Пятроўская не могуць выконваць свае прафесійныя абавязкі нібыта з-за «недастатковай кваліфікацыі».

Таксама камісія спыніла ліцэнзіі на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці ў Аляксандра Бірылава,Вольгі Дрозд, Іллі Казака, Сяргея Каліноўскага, Паўла Міронава. 

Актывістку Паліну Шарэнду-Панасюк збівалі ў калоніі ў Зарэччы

Паводле інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», палітзняволеную, супраць якой распачата новая крымінальная справа, збілі ў папраўчай калоніі №24. Паводле былой зняволенай, якая бачыла Паліну напрыканцы чэрвеня ў СІЗА на Валадарскага, у «яе было пабіта пераноссе і бачныя два сінякі пад вачамі».

Як яна распавядае, гэта зрабілі іншыя зняволеныя, якіх да Паліны падсадзіла адміністрацыя папраўчай калоніі. Акрамя гэтага, муж палітзняволенай Андрэй Шарэнда распавёў, што ў чэрвені Паліне выклікалі хуткую дапамогу і адпаўлялі яе на некаторы час у санчастку. Па ягоным меркаванні, жонка магла быць збітая менавіта ў гэты час.   

Бацькі палітзняволенай Ксеніі Луцкіной збіраюць дакументы для памілавання

Пра гэта паведаміў бацька палітзняволенай журналістам «Народнай волі». «Мы спрабуем хоць нешта рабіць, бо дачка і так ужо нацярпелася за кратамі. Да таго ж, у яе такая цяжкая хвароба, — адзначыў ён. — Таму, як толькі з’явілася магчымасць у калоніі напісаць прашэнне — адразу запусцілі гэтую працэдуру».

Глядзіце таксама

«Калі збяру ўвесь пакет дакументаў (я і маці будзем паручыцелямі Ксеніі), адпраўлю іх у калонію. А там ужо сама дачка падасць прашэнне», — дадаў Алег Луцкін.

Паводле яго слоў, «працэдура няпростая, магчыма, працяглы час давядзецца чакаць».

Нагадаем, былую журналістку Белтэлерадыёкампаніі асудзілі да 8 гадоў калоніі. У зняволенні ў яе пачаліся моцныя праблемы са здароўем — у яе расце пухліна ў галаўным мозгу.

 

Сілавікі прымушаюць знішчаць татуіроўкі

Так, ГУБАЗіК прымусіў дзяўчыну «выправіць татуіроўку апазіцыйнага характару». Гаворка ідзе пра сімвал дэмакратычнага руху ў 2020 годзе — сэрца, кулак і знак «Віктары».

photo_2023_07_19_23_55_59.jpg

На «палонным відэа» дзяўчыну прымусілі сказаць, што яна больш «не прытрымліваецца ніякіх палітычных поглядаў, чаго і іншым зычыць».

Жыхара Камянца сілавікі прымусілі пазбавіцца ад татуіроўкі «Пагоня» на шыі.

Праўладны тэлеграм-канал апублікаваў «палоннае відэа» жыхара Камянца Сяргея. На ім хлопец «прызнаецца» ў тым, што ў яго ёсць некалькі татуіровак з тэкстам «ACAB», а таксама на шыі ёсць татуіроўка герба «Пагоня». У тым жа відэа хлопец сказаў пра гэтыя татуіроўкі: «Абавязуюся звесці ці перакрыць».

photo_2023_07_19_23_52_26_logo.jpg

Пасля з'явілася новая публікацыя пра Сяргея. На фота бачна, што ўсе тату (у тым ліку «Пагоня») перабіты новымі татуіроўкамі паверх. У сваім каментарыі сілавікі адзначылі, што хлопец зрабіў гэта адразу ж пасля ІЧУ. 

Верніка і бацьку 4 дзяцей Максіма Дуброўскага арыштавалі на 14 сутак

Прыхаджаніна царквы «Святло ісціны» Максіма Дуброўскага затрымалі ўчора, 18 ліпеня. Ноч ён прабыў у ІЧУ на Акрэсціна. Сёння ягоную справу разглядзела суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Вікторыя Шабуня. Яна прызнала яго вінаватым паводле арт. 24.3 КаАП за «непадпарадкаванне міліцыянту».

Бацьку 4 маленькіх дзяцей суд прызначыў 14 сутак арышту. 

Асудзілі 17-гадовага Мікіту Бруя — праўнука Якуба Коласа

У Мінскім абласным судзе вынесены прысуд 17-гадоваму жыхару Стаўбцоўскага раёна Мікіту Брую, якога абвінавацілі ў наўмысных дзеяннях па рэабілітацыі нацызму і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 арт. 130-1, ч.1 і ч.2 арт. 361-1 КК). Суддзя Вікторыя Паляшчук прызначыла хлопцу тры гады пазбаўлення волі з адбываннем у выхаваўчай калоніі.

Глядзіце таксама


У Гомелі затрымалі рабочага Віталя Свадкоўскага — мужчына тры гады таму паставіў некалькі падабаек у «Аднакласніках»

Віталь Свадкоўскі працуе на Гомельскім заводзе ліцця і нармаляў, што выпускае дэталі для сельскагаспадарчай тэхнікі.

Мужчыну затрымалі за некалькі «падабаек» у сацсетцы «Аднакласнікі», якія ён паставіў яшчэ ў жніўні 2020-га. Рэакцыі, як вынікае з відэа, ён паставіў на відэа з пратэстаў і на відэа, дзе распавядаецца пра фальсіфікацыю выбараў.

ГУБАЗіК сцвярджае, што на мужчыну данеслі іншыя работнікі завода за тое, быццам ён «займаўся экстрэмісцкай агітацыяй» — так звычайна называюць крытыку ўлад або начальства. Цяпер Віталю пагражае адміністрацыйны арышт.