«Хто загладзіў віну». Лукашэнка анансаваў амністыю для асуджаных за пратэсты

Аб гэтым Лукашэнка заявіў 6 верасня на нарадзе па пытаннях удасканалення заканадаўства аб грамадзянстве і правядзенні амністыі.

1623758879_3333.jpg

Рэжым плануе амністыю на 17 верасня — да штучна створанага пасля падзей 2020 года «Дня народнага адзінства».

Лукашэнка мяркуе амнісціраваць: «толькі тых, хто рэальна гэтага заслугоўвае».

«Калі яны раскаяліся, сталі на шлях выпраўлення і цалкам загладзілі віну, да іх можна праявіць ласку», — заявіў ён.

Нагадаем, пасля сфальсіфікаваных выбараў 2020 года ў Беларусі разгарнуліся рэпрэсіі такога маштабу, якіх не было са сталінскіх часоў. Рэжым распачаў больш за 11 тысяч крымінальных спраў за «экстрэмізм», за мяжу ад пераследу з'ехалі сотні тысяч беларусаў.

На сёння 1324 чалавекі прызнаны праваабаронцамі палітвязнямі. Насамрэч людзей, асуджаных за нязгоду з лукашызмам, значна больш.