ГУБАЗіК затрымаў магілёўца за рэгістрацыю ў «Плане Перамогі»

За рэгістрацыю ў «Плане Перамогі» ГУБАЗіК затрымаў 48-гадовага жыхара Магілёва

jakimjuk1.jpg

11-га Упраўленне ГУБАЗіК МУС РБ у сваёй справаздачы паведаміла аб затрыманні прамысловага альпініста Паўла Якімюка.

На яго завялі крымінальную справу па арт. 361-1 КК РБ (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання).

Сілавікі заявілі, што Якімюк прапанаваў кіраўніцтву «Плана Перамога» даць свой працоўны рыштунак.

На відэа, распаўсюджаным у праўладных тэлеграм-каналах, магілёвец заявіў, што ў «План» вырашыў уступіць з-за нязгоды з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.