Інэса Ахрамовіч, якая прымушала дзяцей уступаць у БРСМ, па-ранейшаму працуе ў гімназіі
Намесніца дырэктара мінскай гімназіі №31 Інэса Ахрамовіч напрыканцы
мінулага тыдня вярнулася да сваіх ранейшых абавязкаў, паведамляе
Еўрарадыё.
Жанчына набыла вядомасць пасля таго, як у СМІ трапіла відэа, на якім настаўнікі гімназіі патрабуюць ад школьнікаў запісацца ў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (БРСМ). Відэа стала вірусным і набрала сотні тысяч праглядаў за некалькі дзён.
Мінадукацыі ў сваім афіцыйным прэс-рэлізе заявіла, што гэтае відэа можа быць фэйкавай пастаноўкай, таму разбірацца не будзе.
На наступны дзень пасля абнародавання відэзапісу з'явіліся чуткі пра яе звальненне. Аднак 9 лістапада журналіст "Свабоды" датэлефанаваўся да спадарыні Ахрамовіч і пачуў: "Я цяпер на ўроку. Не магу з вамі размаўляць".
Кіраўніцтва гімназіі №31 не каментуе сітуацыю са скандальным відэа.