Інвалідаў-вазочнікаў запрашаюць на злёт
Падчас злёту актыўнай рэабілітацыі інваліды-вазочнікі навучацца самастойна жыць у інвалідным вазку і ў соцыуме.
Арганізатарам злёту з'яўляецца грамадскае аб'яданне «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-вазочнікаў».
Лагер актыўнай рэабілітацыі пройдзе з 15 па 27 ліпеня 2017 года на базе спецыялізаванага адукацыйна-рэабілітацыйнага цэнтра РУП БПААЦ (г. Мінск, вул. Адоеўскага, 10).
Злёт праходзіць на працягу 10 займальных і цікавых дзён, колькасць удзельнікаў – 30 чалавек.
Праграма летніка ўключае ў сябе трэніроўкі па тэхніцы язды на вазку актыўнага тыпу, стральбе з лука, настольным тэнісе, плаванні і інш. Таксама ўдзельнікі змогуць згуляць у баскетбол, рэгбі і бочэ, прыняць удзел у разнастайных спартыўных спаборніцтвах.
Удзельнікі злёту праслухоўваюць курс лекцый па гісторыі інваспорту і паралімпійскага руху ў свеце і ў Рэспубліцы Беларусь, даведаюцца пра паводзіны інваліда-вазочніка ў экстрэмальных умовах, навучацца арганізоўваць уласную жыццёвую прастору і прыстасоўвацца да асяроддзя пражывання, атрымаюць шмат іншай карыснай інфармацыі. Навучанне праводзяць інструктары асацыяцыі, якія таксама перасоўваюцца ў інвалідных вазках.
А яшчэ гэта магчымасць набыць новых сяброў!
Удзел, пражыванне і харчаванне ў лагеры бясплатнае.
Для ўдзелу ў лагеры-семінары неабходна запоўніць анкету анлайн або спампаваць і выслаць яе на электронную пошту: inna.digilevich@gmail.com або па факсе (017) 3921189. Дадатковыя пытанні можна задаць па тэлефоне: 8-029-1091769 Іна Дзігілевіч.