Італьянскія ваенныя праінспектуюць ваенную частку ў Беларусі

Згодна з палажэннямі ДЗУСЕ з 29 верасня па 3 кастрычніка інспекцыйная група Італіі правядзе інспекцыю воінскай часці Узброеных Сіл Беларусі (па выбары інспектараў), якая з'яўляецца аб'ектам кантролю. 



ynjikr_w465h262.jpg

Мэта інспекцыі — праверка адпаведнасці наяўнасці абмежаваных ДЗУСЕ ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі іх дакляраванай колькасці, паведамілі ў міністэрстве абароны Беларусі.

                

У правядзенні інспекцыі, акрамя сямі ваенных інспектараў з Італіі, возьмуць удзел па адным інспектары з Венгрыі і Партугаліі.


Таксама з 30 верасня па 3 кастрычніка ў межах Дамовы па адкрытым небе плануецца правядзенне назіральнага палёту місіі Канады над тэрыторыяй Беларусі і Расіі на самалёце назірання C-130J. Мэта палёту — кантроль ваеннай дзейнасці на тэрыторыях пад назіраннем.


Раней, з 22 па 25 верасня, у адпаведнасці з палажэннямі ДЗУСЕ Беларусь наведала інспекцыйная група Іспаніі. У правядзенні інспекцыі ўдзельнічалі пяць ваенных інспектараў з Іспаніі, па адным з Італіі, Канады, Славакіі і Францыі.

telegraf.by