Як петыцыі дапамагаюць вырашаць лакальныя праблемы дваровых супольнасцей
Як вырашаць лакальныя праблемы дваровых супольнасцей з дапамогай петыцый? Пра гэта ў чацвер, 19 жніўня, на лекцыі Мінскай урбаністычнай платформы #нашыдвары 2.0 раскажа мадэратар партала Petitions.by.
На лекцыі вы даведаецеся:— якія дзяржорганы і арганізацыі займаюцца пытаннямі добраўпарадкавання, адміністравання і мясцовага самакіравання;— пра прававыя акты, якія рэгулююць працу са зваротамі грамадзян;— як правільна складаць звароты ў дзяржорганы і якія памылкі робяць часцей за ўсё;— пра паспяховыя прыклады петыцый па рашэнні лакальных праблем мясцовых супольнасцей.
Лектарам анлайн-сустрэчы стане Дзмітрый Варнашоў — мадэратар партала «Зручны горад» (petitions.by).Лекцыя адбудзецца ў чацвер 19 жніўня ў 19.00.
Каб далучыцца, цяпер перайдзіце па спасылцы, націсніце «нагадаць» і падлучайцеся ў чацвер у 19.00.