Як Віктар Бабарыка за кратамі вучыць беларускую мову
Памятаеце, як Віктар Бабарыка абяцаў вучыць беларускую мову і часцей на ёй размаўляць? Пра тое, што з гэтага атрымалася, піша тэлеграм-канал палітвязня, былога кандытата ў прэзідэнты.
Ці ёсць поспехі ў гэтай важнай справе — вывучэнні беларускай мовы?
— На жаль, сістэма прыкладае ўсе намаганні, каб старыя словы я забыў. Вольнага часу мала, умовы працы — дрэнныя. Але я не здаюся. Не дачакаюцца!
Таксама Віктар Бабарыка распавёў пра тое, якія ў яго любімыя беларускія словы.
— Як і раней, я вельмі люблю наступныя словы: каханне, літасць і гарэза. І каб яны гучалі на поўную моц, трэба воля.
Нагадаем, нядаўна стала вядома, што Віктар Бабарыка цяпер у калоніі выпальвае драўняны вугаль. Поўны працоўны дзень — 9 гадзін! — 6 дзён на тыдзень ён знаходзіцца на вуліцы. Без доступу да бытавых памяшканняў, дзе была б магчымасць сагрэцца падчас змены.