Яшчэ адзін адвакат, які абараняў палітвязняў, не прайшоў атэстацыю

21 красавіка была праведзена чарговая атэстацыя адвакатаў. Па яе выніках, было прынята рашэнне аб немагчымасці выканання адвакацкіх прафесійных абавязкаў "з прычыны недастатковай кваліфікацыі» шасці адвакатаў. Сярод іх — Ігар Касцюк.

photo_2022_04_25_16_05_41.jpg

Ён часта абараняў інтарэсы тых, каго пераследавалі па палітычных матывах.
Напрыклад, ён з’яўляўся абаронцам палітзняволенага Паўла Пяскова — першага асуджанага за падзеі, звязаныя з акцыямі пратэсту ў 2020 годзе. Яго асудзілі да трох гадоў і трох месяцаў калоніі за тое, што адбіваў пратэстоўца ад затрымання.